1.Ў Крыжы цярпенне, ў Крыжы Збаўленне,
ў Крыжы любові навука.
Хто Цябе, Божа, зразумець можа,
той не баіцца нічога.
2. Крыж - асалода ўсяму народу,
Для душаў людскіх, што ў смуце,
Хто Крыж спазнае, гора не мае,
Вечна шчаслівы Ён будзе.
3. Калі цярпенне, калі сумненне
Ў сэрца Тваё раптам прыйдзе,
Калі зямліцу б’е навальніца,
Ў Крыжы ты знойдзеш ратунак.