1. Хто Цябе любіць, тых злучы,
Ёсць жа навокал шмат дарог.
Толькі любові нас вучы,
Ты, Пане, наш Адзіны Бог.
2. З розных бакоў імкнецца люд
З Богам сустрэцца твар у твар.
Там, на Сіёне, Бог наш.
Тут - месца малітваў, нашых мар.
3. Бог перамог, Яму хвала!
Будзь праз стагоддзі, назаўжды,
У сэрцах нашых - Дух Святы,
Чысты, высокі, велічны!