1. Пойдзем ўсе мы да стаенкі
Да Езуса і Паненкі
Прывітаем мы Малога
І Марыю, Маці Бога.
2. Вітай, Езу наш каханы,
Патрыярхамі чаканы,
Праз прарокаў прадказаны
І для ўсіх людзей жаданы.
3. Ў жолабе Цябе вітаем,
Што Ты - Бог, мы добра знаем.
Нарадзіўся так убога,
Каб пазбавіць нас ад злога.
4. Вітай, Езу, што з’явіўся,
Той, што двойчы нарадзіўся.
Раз - з Айца перад вякамі,
Потым з Маці - як мы самі.
5. Хто ж такія ведаў дзівы:
Чалавек і Бог праўдзівы.
Ты злучыў ў Сваёй Асобе,
Дзве натуры, ў ёй асобных.
6. Езу, Ты для стайні беднай
Кінуў Свой палац у небе.
Беды церпіш, Сын нябёсаў,
Сам прынізіў Сваю Боскасць.
7. Табе, Божа вечны, слава!
То Тваёй любові справа:
Паміж нас Сябе прынізіў,
Нам Анёльскі чын прыблізіў.
8. Езу, навучы нас, грэшных
Бога так любіць бязмежна,
Каб мы ласку шанавалі,
Што ад Пана атрымалі.
9. Ах, Святая Маці Бога,
Літасць нам малі ў Самога,
Каб Хрыстуса нараджэнне
Стала для людзей Збаўленнем.