1. Абудзіўся Збаўца Божа
Што за нас жыццё аддаў.
Ён пакінуў смерці ложа
Уваскрос, як абяцаў!
Заспяваем песню хвалы:
Пане наш змёртвыхпаўсталы!
Аллелюя, аллелюя,
Аллелюя, аллелюя!
2. Валадарыць над злой ноччу,
Сілай Духа нішчыць смерць.
Бог-Збавіцель пекла топча,
Адмыкае неба цвердзь.
Заспяваем песню хвалы:
Пане наш змёртвыхпаўсталы!
Аллелюя, аллелюя,
Аллелюя, аллелюя!
3. Для мяне паўстаў Ты, Пане,
Няхай дух з Табою мой
Ад грахоў змёртвыхпаўстане,
Злых ўсіх звычак скіне рой.
Заспяваем песню хвалы:
Пане наш змёртвыхпаўсталы!
Аллелюя, аллелюя,
Аллелюя, аллелюя!