1. Чэсць складаем Твайму Сэрцу, о, свету Адкупіцель,
Прызываем Тваю міласць, о, добры наш Збавіцель!
Вечна будзь хвала, ўдзячнасць і слава
Твайму Сэрцу, о, наш Езу!
2. Сэрца нам Тваё адкрыта, о свету Адкупіцель,
Дзідай востраю прабіта, о, добры наш Збавіцель!
Вечна будзь хвала, ўдзячнасць і слава
Твайму Сэрцу, о, наш Езу!
3. Сэрца міласць разлівае, о свету Адкупіцель,
Грахі свету патапляе, о, добры наш Збавіцель!
Вечна будзь хвала, ўдзячнасць і слава
Твайму Сэрцу, о, наш Езу!
4. За грахі калі жаль маем, о свету Адкупіцель,
Сэрца нас Тваё прымае, о, добры наш Збавіцель!
Вечна будзь хвала, ўдзячнасць і слава
Твайму Сэрцу, о, наш Езу!
5. Нас на гэтай слёз даліне, о свету Адкупіцель,
Ты самотных не пакінеш, о, добры наш Збавіцель!
Вечна будзь хвала, ўдзячнасць і слава
Твайму Сэрцу, о, наш Езу!
6. К Твайму Сэрцу прыбягаем, о свету Адкупіцель,
Свой ратунак там шукаем, о, добры наш Збавіцель!
Вечна будзь хвала, ўдзячнасць і слава
Твайму Сэрцу, о, наш Езу!
7. Не адкінь нас у патрэбе, о свету Адкупіцель,
На зямлі прымі і ў небе, о, добры наш Збавіцель!
Вечна будзь хвала, ўдзячнасць і слава
Твайму Сэрцу, о, наш Езу!