1. Божа, злітуйся над намі,
Благаслаў, пашлі нам ласку:
Ххай убачаць нашы вочы
Воблік Твой у поўным бляску.
Рэф.: Услаўляюць хай народы,
Хай народы Цябе славяць, Божа!
2. Хай спазнае свет нарэшце
Пана і Яго дарогі.
Прымуць хай Тваё збаўленне
Людзі ўсе і ўсе народы.
Рэф.: Услаўляюць хай народы,
Хай народы Цябе славяць, Божа!
3. Хай жа радасць запануе
На зямлі паміж народаў,
Праведнасць няхай кіруе
Цэлым светам з Божай згоды.
Рэф.: Услаўляюць хай народы,
Хай народы Цябе славяць, Божа!
4. Плён зямлі нам ўжо адданы,
Бог паслаў благаслаўленне.
Пану хай нясецца слава
На свет цэлы, на век вечны!
Рэф.: Услаўляюць хай народы,
Хай народы Цябе славяць, Божа!