1. Будзь улюбёна, о Святая Панна,
Скрушаны сэрцам, шлю я прывітанне.
2.Ты Маці Збаўцы Божага Месіі,
Наша пацеха апякуйся ўсімі.
3. Да Сэрца Маці грэшнікі ўздыхаюць,
У пакаянні слёзы праліваюць.
4. Маці, ратуй нас ў Евіным выгнанні,
Хай жа зазнаем ласку злітавання.
5. Бо непрыяцель па зямлі блукае,
Душы людзкія паглынуць жадае.
6. О, заступіся, будзь нам абаронай,
Дай нам ратунак пад Тваёй каронай.
7. Край беларускі Ты вазьмі ў апеку,
Дай згоду, радасць, шчасце чалавеку.
8. Маці Святую без грахоўнай плямы
Шчыра ўслаўляем на вякі ўсе. Амэн.