1. А ўчора з вячора,
А ўчора з вячора,
Засвяціла зора,
Засвяціла зора.
2. Зора засвяціла,
Зора засвяціла,
Свет узвесяліла,
Свет узвесяліла!
3. Свет узвесяліўся,
Свет узвесяліўся,
Хрыстус нарадзіўся,
Хрыстус нарадзіўся!
4. Людзі, паспяшайце,
Людзі, паспяшайце,
Збаўцу прывітайце,
Збаўцу прывітайце!
5. Хрыста нараджэнне,
Хрыста нараджэнне
Людзям на Збаўленне,
Людзям на Збаўленне!