1. Праз грэх Адама людзі ў цярпенні,
Рай зачыніўся, надышлі мучэнні.
Дай дождж, о неба, на зямныя нівы-
З ясных аблокаў сыдзе Справядлівы.
2. У цемры плача чалавек самотны.
Дык хто ж направіць гэты лёс гаротны?
Ды вось нарэшце так людзьмі чакана
Зорка заззяла — без заганы Панна.
3. Яе пакора, чысціня і сціпласць
У Бога-Творцы распаліла міласць.
Збаўцу Святога прыняла ва ўлонне
Веліч Якога і свет не агорне.
4. Нашых у гэтым не было заслугаў,
Што так бясконца палюбіў Бог слугаў.
Цела людзкое пажадаў прыняці,
Нас мець братамі, Сынам быць у Маці.
5. Падзякуй Пану шчыра, о люд верны,
Бо нас наведаў і быў міласэрны.
Рукі ўзнясіце і хвалу ўсклікайце,
Вечнага Бога ў Тройцы праслаўляйце.