1. Езу наш маленькі пасярод стаенкі
Плача ў сцюжы, бо Матуля не дала сукенкі.
2. Бо была так бедна, ў хустачку адзіну
Спавіла, прыкрыўшы сенам Дзева Бога-Сына.
3. He было калыскі, ні падушкі, толькі
Сыну ў ясельках паклала сена пад галоўку.
4. А Дзіцятка плача ў жолабе ціхенька -
Надта зябка і так цвёрда, хіліцца стаенка.
5. У роспачы Матуля — як слязам не ліцца?
«О, мой Сыне, Божа воля — што ж Табе не спіцца?»
6.Хопіць плакаць, Сынку, жаль душу сціскае,
Досыць мне тае пакуты, што я ў сэрцы маю».