1.Дзева Марыя, Хрыстова Маці,
Наш голас ціхі, просім, пачуй.
Нам, Тваім дзецям, не дай прапасці,
За нас маліся, уратуй. (2 р.)
2. Без Божай ласкі край наш загіне.
Цемрай каб вочы нам не звяло,
За нас маліся да Свайго Сына,
Няхай пашле Сваё святло. (2 р.)
3. Край беларускі, Дзева Марыя,
Ад злой напасці абарані,
Нас не цурайся, хоць мы слабыя,
Ў Сваю апеку нас вазьмі. (2 р.)
4. Выведзі, Маці, нас на дарогу,
За нас маліся, успамагай.
Твае малітвы так мілы Богу...
О, не кідай нас, не кідай! (2 р.)