1. Найсвяцейшая, намілейшая
Маці Божая Марыя!
Сэрцы узносім і Цябе просім:
за нас маліся, маліся! (2х)
2. Літасцівая, міласцівая,
Дзева-Маці Марыя!
Чаго жадаем - праз Цябе маем.
За нас маліся, маліся! (2х)
3. О, спагадная, ненаглядная,
Ты пачуй нас, Марыя!
Дай жа нам з неба тое, што трэба.
За нас маліся, маліся! (2х)
4. Сваёй радасцю, Сваёй жаласцю
Памажы нам, Марыя!
Райска лілея, наша надзея,
За нас маліся, маліся! (2х)