1. Перастаньма сумаваці,
Па Хрысце ў жалобе.
Вытрам з твару нашы слёзы,
Бо няма Яго ў гробе.
Хай пачуюць нашы стрэхі
Той вясёлы кліч пацехі:
Аллелюя, аллелюя!
Бог жыве, аллелюя!
2. Сведчаць раніцай жанчыны:
«Уваскрос Пан і жыве!».
Хай жа праўда той навіны
Перапоўніць сэрцы ўсе.
Радасць ў душы прыбывае,
Сум ўсялякі адступае.
Аллелюя, аллелюя!
Бог жыве, аллелюя!
3. Дзень святога Ўваскрасення
Абвяшчае нам усім,
Невымоўны сэнс Збаўлення -
Мы ўваскрэснем разам з Ім,
Скасавана смерці сіла,
Нас не страшыць больш магіла.
Аллелюя, аллелюя!
Бог жыве, аллелюя!