1.Сэрца, што з церняў маеш карону,
Дзіда прабіла злосна Цябе.
Мы прад Табою ўзносім далоні
І прысягаем тут ў вернасці ўсе,
Што Валадарствам міласці Божай
Будзе пачуты Твой ціхі кліч.
Мы ж ахвяруем войны з нягодай,
Нашы цярпенні, ахвяраў кроў.
Хай будзе любай нашая просьба
Сэрцу Святому вечнага Бога!
2. За тых, хто Кроўю ўсё ж пагарджаюць,
За мукі стаптаны, знішчаны плён.
Хай жа цярпенні сэрцы прымаюць,
З гэтай пакуты мы зробім трон.
Нас, што быць прагнем разам з Табою,
Каб абвяшчаці міласць Тваю,
Ты, што напоўніў храмы Сабою
І нас яднай, о Пане, ў сям’ю.
Хай будзе любай...