1. Ўслаўляйце хрысціяне ўсе
Спрадвечны Божы трон.
Пан Бог уладарства нам нясе
І Сына дорыць Ён.
2. З Яго ўлоння выйдзе Той,
Хто збавіць людзкі род.
Дзіцяткам стане і спакой
Ён прынясе ў народ:
3. Адмовіўся Ён ад выгод,
Прыніжаным Ён стаў.
Хоць Творцам званы з роду ў род,
Ён лік слугі прыняў.
4. Нам дзверы сёння адчыніў
У Свой нябесны рай.
Там, з Хэрубімам ў вышыні,
Паклон Хрысту аддай