1. Будзь прывітана, Сэрца Пана Бога, —
верным апора, грэшным дапамога.
Шчыра паклоны мы Табе складаем,
з жалем, у пакоры міласці чакаем.
2. Поўніцца Сэрца Божай дабрынёю,
Каб мы не зналі злога грэху болей.
Хай Кроў Святая душы нам абмые,
Свет Божай праўды й чысціні адкрые.
3. Болей за дзіду лютага Лангіна
Божае Сэрца раняць нашы віны.
Ў скрусе прымаю я Святую рану:
Ў ёй — паратунак, з ёй шчаслівым стану.
4. З ранай святою хочам жыць, уміраці;
Мудрасць адвечну з верай спазнаваці,
Душы ачысціць, з Богам у небе жыці,
Сэрца Святое праз вякі хваліці.