Нас не пакідай, нас не пакідай, Езу, нас не пакідай!
1.Ты сказаў, что без апекі не пакінеш чалавека.
Шчыра просім ласкі Божай, без якой мы жыць не можам.
Нас не пакідай, нас не пакідай, Езу, нас не пакідай!
2. Хто нас, грэшных, уратуе, хто гаротных пашкадуе?
Тваё сэрца дабратліва, усім людзям літасціва.
Нас не пакідай, нас не пакідай, Езу, нас не пакідай!
3. Езу, да Цябе ўздыхаем, к Твайму Сэрцу прыпадаем:
Там надзейны паратунак, наша радасць і мацунак.
Нас не пакідай, нас не пакідай, Езу, нас не пакідай!
4. Пацягні нас за Сабою, каб крыж неслі мы з Табою,
Каб па небу мы тужылі і Табе верна служылі.
Нас не пакідай, нас не пакідай, Езу, нас не пакідай!
5. Будзь жа вечна, Езу, з намі, грэй нас Сэрца прамянямі,
Выбачай нам грэшну слабасць, падары нябесну радасць.
Нас не пакідай, нас не пакідай, Езу, нас не пакідай!
(2 варыянт тэксту)
He пакінь жа нас, не пакінь жа нас,
Езу, не пакінь жа нас!
Ты сказаў, што будзеш з намі,
He пакінь нас, Добры Пане.
Сэрца Тваё добра чуе,
Як тут чалавек сумуе.
He пакінь жа нас, не пакінь жа нас,
Езу, не пакінь жа нас!
Дзе ж знайсці нам суцяшэнне,
Наталіць сваё прагненне?
У Тваім жа сэрцы, Пане, -
Скарб надзеі і трывання.
He пакінь жа нас, не пакінь жа нас,
Езу, не пакінь жа нас!
У Тваёй салодкай ране,
Шчасце маем, о наш Пане.
Там для грэшных абарона,
Там апека для гаротных.
He пакінь жа нас, не пакінь жа нас,
Езу, не пакінь жа нас!
Пане, з намі будзь заўсёды,
Сцеражы ад злой прыгоды.
Асвяці агнём любові,
Дай заўсёды быць з Табою.