1. О садзе Аліўны, як твой від мне дзіўны!
Вобраз сумны бачу — Езус, Бог мой, плача.
Пот крывавы пралівае, боль і страх Яго сціскае.
Ах, Езус стаў млеці — быў Ён блізкі смерці.
2. Келіх мукі горкай Ён прыняў пакорна,
Каб Айца праславіць і народ свой збавіць.
Там Анѐл з Ім размаўляе, прад пакутай узмацняе.
Ах, Езу, мой Пане, стомлены змаганнем!
3. Вучні засынаюць, Збаўцу пакідаюць.
Здраднік надыходзіць, жаўнераў прыводзіць.
Пацалункам свайго Пана выдае на катаванне.
Ах Езу, мой Пане, скуты кайданамі!
4. Не судом Пілата Збаўца быў распяты,
Смерць прыняў у муках, зведаў ганьбу й смутак.
Мае ўчынкі то зрабілі, да крыжа Яго прыбілі.
Пан цярпеў нявінна за мае правіны!