Хлеб Нябесны
Хлеб Нябесны
Рэф.: Хлеб нябесны даў нам Пан, каб жылі вечна.
1. Спажываем Хлеб благаславёны –
Цела Пана і бясцэнную Кроў.
Мы п’ём з Келіха збаўлення
Напой, які смагу душы спаталяе.
Рэф.: Хлеб нябесны даў нам Пан, каб жылі вечна.
2. Прыняўшы Хлеб Святы, будзем праслаўляць Бога,
Які на ўсёй зямлі ўчыніў вялікія справы.
Узрадуйцеся, справядлівыя ў Пану,
Прымаючы Цела і Кроў Хрыстовы.
Рэф.: Хлеб нябесны даў нам Пан, каб жылі вечна.
3. Сёння мы спажываем Хлеб Анёлаў,
Сёння мы бачым Езуса Хрыста, нашага Пана;
Сёння мы праслаўляем Агонь, які гарыць на алтары,
У ценю якога спяваюць Сэрафімы.
Рэф.: Хлеб нябесны даў нам Пан, каб жылі вечна.
4. Сёння мы чуем моцны і салодкі голас:
Гэтае Цела спаліць грахоў церні
I асвеціць людскія душы,
Якія прымаюць Боскую Спажыву.
Рэф.: Хлеб нябесны даў нам Пан, каб жылі вечна.