1. Езус нам дае збаўленне,
Езус нам дае спакой.
Да Яго шлём свае маленні,
Езуса славіць голас мой.
Рэф.: Езус – моц мая, мая песня і збаўленне,
Вечны Валадар, Усемагутны Пан мой.
У Ім я адшукаў, чаго прагнула сумленне,
Мне руку падаў, шлях да неба паказаў.
2. Езус - наша вызваленне,
Смерць Яго адкупіла нас.
Кроў Яго - наша ачышчэнне,
Езуса славім ў кожны час.
Рэф.: Езус – моц мая, мая песня і збаўленне,
Вечны Валадар, Усемагутны Пан мой.
У Ім я адшукаў, чаго прагнула сумленне,
Мне руку падаў, шлях да неба паказаў.