1. Божа, Творца ясных зорак,
Ты святло для тых, хто верыць!
Адкупіцель чалавека,
О, пачуй мальбу пакорных!
2. Змілаваўся Ты над намі, —
Бо ўсім гібель пагражала.
Найкаштоўнейшы нам лек даў, —
Каб гаіць знямоглых раны.
3. Свет ужо сыходзіў у цемру, —
Божы Сын, як сонца ясна,
Нарадзіўся з чыстай Панны, —
Каб нас ратаваць ад згубы.
4. Просім, літасцівы Пане —
І суддзя ўсіх справядлівы,
Памажы нам у змаганні —
З лютым ворагам збаўлення.
5. Хрыстэ, Валадар лагодны,
Хай Табе з Айцом і Духам
Будзе вечная падзяка —
Праз усе вякі, бясконца!
Т: Гімн св. Амброзія;
м: старажытная
пераклад: кс. Тадэвуш Крыштопік