1 чэрвеня
У 1817 годзе ў Білцы Шляхецкай (Львоўшчына) нарадзіўся Севярын Мацей Лявон Урускі – польскі геральдыст, уладальнік Жалудка (па шлюбе з Германцыяй Тызенгаўз).
У 1943 годзе ў вёсцы Мураўёўка нарадзіўся Пётр Венядзіктавіч Шалешка – хірург-анколаг, прафесар, доктар медыцынскіх навук.
У 1949 годзе ў вёсцы Малявічы нарадзіўся Баляслаў Станіслававіч Вайцяшэнка – беларускі навуковец, кандыдат эканамічных навук.
У 1969 годзе каля вёскі Ашуркі пачаў дзейнічаць піянерскі лагер «Касмадром».
У 1970 годзе ў Каўнасе пайшоў з жыцця Тадэвуш Леанардавіч Іваноўскі (Тадас Іванаўсас) – літоўскі навуковец і асветнік, акадэмік, Заслужаны дзеяч навук Літоўскай ССР (нарадзіўся на Шчучыншчыне).
2 чэрвеня
У 1812 годзе ў Шчучыне Ануфры Петрашкевіч стаў гувернёрам братоў Дамейкаў.
3 чэрвеня
У 1786 годзе ў Жалудку нарадзіўся Канстанцін Тызенгаўз – знакаміты навуковец-арнітолаг.
У 1863 годзе ў Вільні расстралялі вікарыя Жалудоцкага касцёла Станіслава Ішору за заклікі вернікаў да ўдзелу ў паўстанні.
У 1970 годзе ў Астрыне нарадзіўся Андрэй Уладзіміравіч Азараў (Андрэй Талерка) – беларускі вэб-дызайнер і аўтар кулінарнага праекта Talerka.ru.
4 чэрвеня
У 1961 годзе ў Шчучыне нарадзілася Таццяна Анатольеўна Харытонава – расійская пісьменніца і педагог.
5 чэрвеня
6 чэрвеня
У 1841 годзе ў вёсцы Мількаўшчына нарадзілася Эльжбета Паўлоўская (Эліза Ажэшка) – знакамітая польская пісьменніца (была ахрышчана ў Каменскім касцёле).
У 1942 годзе пачалася ліквідацыі гета ў Астрыне, вязні якога былі вывезены з мястэчка і пазней трапілі ў лагеры смерці Асвенцім і Трэблінка.
У 2019 годзе ў Гродна на будынку былой музычна-педагагічнай вучэльні ўсталявалі мемарыяльную дошку Чэславу Немэну.
7 чэрвеня
У 1919 годзе тэрыторыя Шчучыншчыны ўвайшла ў склад Віленскай акругі Грамадзянскай управы Ўсходніх земляў – часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі.
У 1953 годзе пачала дзейнічаць Астрынская дзіцячая бібліятэка.
8 чэрвеня
9 чэрвеня
У 1743 годзе ў Шчучыне пайшоў з жыцця Юзаф Сцыпіё дэль Кампа – дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, уладальнік Шчучына.
У 1868 годзе ў Пскове нарадзіўся Уладзіслаў Вярыга – этнограф, збіральнік фальклору, доктар філасофіі (сабраў больш за 40 народных песень на Шчучыншчыне).
У 1949 годзе ў вёсцы Цёмнае Балота (зараз – Сасновы Бор) нарадзіўся Віктар Іванавіч Дарашкевіч – беларускі літаратуразнаўца, перакладчык, кандыдат філалагічных навук.
У 1951 годзе ў Туле нарадзілася Вера Юр'еўна Савіна – кінасцэнарыст, журналіст, дызайнер, грамадскі дзеяч, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Ініцыятар, натхняльнік і арганізатар стварэння музея Чэслава Немэна ў Старых Васілішках, старшыня папячыцельскай рады клуба-музея.
У 1970 годзе ў вёсцы Бакшты нарадзілася Жанна Казіміраўна Тарасевіч – беларускі эканаміст і педагог, грамадскі дзеяч.
У 2016 годзе ў Шчучыне адкрыўся стадыён па пляжных відах спорту.
10 чэрвеня
У 1919 годзе ў сяле Яндавішча (Курская вобласць Расіі) нарадзіўся Пётр Аляксандравіч Тарасаў – адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Шчучыншчыне.
У 1997 годзе пайшоў з жыцця Андрэй Іосіфавіч Белка(Бялко) – Герой Сацыялістычнай Працы.
У 1999 годзе ў Шчучыне адкрыўся Дом Польскі.
11 чэрвеня
У 1978 годзе ў горадзе Лайл (ЗША) пайшоў з жыцця Янка Тарасевіч – беларускі каталіцкі святар, дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША (нарадзіўся на Шчучыншчыне).
13 чэрвеня
У 1718 годзе ў Шчучыне з’явіліся манахі-піяры.
У 1943 годзе ў Васілішках загінуў Юльян Саковіч – беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
14 чэрвеня
У 2007 годзе ўказам прэзідэнта зацверджаны гербы і флагі Астрыны і Жалудка.
У 2022 годзе ў Пружанах пайшоў з жыцця беларускі краязнавец і грамадскі дзеяч Іван Юльянавіч Здановіч (нарадзіўся ў вёсцы Доўгая на Шчучыншчыне).
У 2025 годзе ў Бярозаўцы пайшоў з жыцця пісьменнік, паэт і журналіст Антон Піліпчык.
15 чэрвеня
У 1918 годзе ў вёсцы Зяняпішы нарадзіўся Вітольд Гінэль – урач-гінеколаг, доктар медыцынскіх навук.
16 чэрвеня
У 1792 годзе кароль польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі даў прывілей на пацвярджэнне гарадскіх вольнасцей і на герб Астрыны: «вежа, на якой рука ва ўзбраенні з паднятым дагары палашом».
У 1944 годзе ў баі з гітлераўцамі пад Еўлашамі загінуў Ян Півнік – знакаміты польскі партызанскі камандзір.
У 1955 годзе ў вёсцы Скерсі нарадзілася Еўдакія Францаўна Досевіч – гаспадарчы і грамадскі дзеяч, Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна.
17 чэрвеня
У 1674 годзе адбылася кансэкрацыя (пасвячэнне) мураванага касцёла ў Ражанцы.
У 1961 годзе скасаваны Матыльскі сельсавет, тэрыторыя далучана да Першамайскага сельсавета.
18 чэрвеня
У 1841 годзе ў Спораве (Слонімскі павет) нарадзіўся Леў Іосіфавіч Савіцкі – праваслаўны святар, краязнаўца, шматгадовы настаяцель Мураванкаўскай царквы.
У 1847 годзе ў Парыжы нарадзіўся Ян Павел Аляксандр Сапега – уладальнік Спушы (па шлюбе з Севярынай Марыяй Урускай).
19 чэрвеня
У 2003 годзе ўтвораны Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Котра».
20 чэрвеня
У 1863 годзе каля Шчучына злучыліся атрады паўстанцаў Астрогі (Парадоўскага) і Ландара (Лянкевіча).
21 чэрвеня
У 1929 годзе адбылося скасаванне гміны Дэмбрава, тэрыторыя якой ўвайшла ў склад гмін Астрына, Каменка і Шчучын Шчучынскага павета.
У 1943 годзе ў Брэсце пайшоў з жыцця Канстанцін Іванавіч Зноска – праваслаўны святар, педагог, пісьменнік, даследчык гісторыі царквы (нарадзіўся ў Астрыне).
У 1956 годзе ў пасёлку Ражанка нарадзіўся Генадзь Антонавіч Рагойша – беларускі навуковец, кандыдат хімічных навук.
У 1967 годзе ў Вільнюсе пайшоў з жыцця Фелікс Іванавіч Стацкевіч – дзеяч беларускага нацыянальнага руху (нарадзіўся ў Шчучыне).
У 2011 годзе вёска Першамайская атрымала статус аграгарадка і ў чарговы раз змяніла назву на аграгарадок Першамайск.
22 чэрвеня
У 1941 годзе каля Каменкі здзейсніў паветраны таран і загінуў Пётр Аляксандравіч Кузьмін – савецкі лётчык са 127-га знішчальнага авіяцыйнага палка. Верагодна у выніку гэтага тарана быў збіты самалёт нямецкага аса капітана Вольфганга Шэльмана, які выскачыў з парашутам і быў захоплены ў палон.
У 1956 годзе ў Шчучыне нарадзілася Наталля Барысаўна Асіпенка – беларускі навуковец, педагог, кандыдат фізіка-матэматычных навук.
У 1966 годзе ў пасёлку Першамайскі нарадзіўся Ігар Яўгенавіч Чывель – беларускі прадпрымальнік і грамадскі дзеяч.
23 чэрвеня
У 1506 годзе кароль Аляксандр Ягелончык надаў за службу двор Ішчална падкамораму Вялікага княства Літоўскага Андрэю Якубавічу Давойне.
У 1994 годзе адбыўся першы тур выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па выніках якога ў Шчучынскім раёне галасы выбаршчыкаў размеркаваліся наступным чынам:
Аляксандр Лукашэнка - 43,6%
Зянон Пазняк - 18%
Вячаслаў Кебіч - 15%
Аляксандр Дубко - 7,9%
Станіслаў Шушкевіч - 7%
Васіль Новікаў - 1,9%.
24 чэрвеня
У 1833 годзе былая аптэка піяраў у Шчучыне была праз аўкцыён куплена князем Францішкам Ксаверыем Друцкім-Любецкім.
У 1863 годзе ў Лідзе расійскімі карнікамі быў расстраляны ксёндз-пробашч касцёла ў Ішчална Адам Фалькоўскі.
У 1903 годзе была пасвечана новая драўляная царква ў вёсцы Шчанец.
У 1941 годзе пад час бамбардыроўкі цягніка загінуў Ноах Бас – яўрэйскі грамадска-палітычны дзеяч (нарадзіўся ў Васілішках).
25 чэрвеня
У 1917 годзе ў Астрыне нарадзіўся Беньямін Хайтоўскі (Беньямінас Хаятаўскас) – яўрэйскі спявак, Заслужаны артыст Літоўскай ССР.
У 1941 годзе Васілішкаўскі, Жалудоцкі і Шчучынскі раёны былі акупаваны гітлераўскімі войскамі.
У 1962 годзе ў гарадскі пасёлак Жалудок з Гродна была пераведзена медыцынская вучэльня.
26 чэрвеня
У 1971 годзе ў вёсцы Ляшчанка нарадзіўся Валерый Віктаравіч Шумель – беларускі гаспадарочы дзеяч, лаўрэат прэміі «Чалавек года Гродзеншчыны-2022».
У 1979 годзе была ўтворана Шчучынская сельгасхімія (зараз ААТ Шчучынаграхімсэрвіс).
27 чэрвеня
У 1924 годзе ў вёсцы Савелінкі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці нарадзілася Зінаіда Аляксееўна Прохар – Заслужаны настаўнік БССР.
У 1925 годзе ў вёсцы Нізок (Уздзенскі раён) нарадзілася Лідзія Львоўна Арабей – беларуская пісьменніца, журналіст, літаратуразнаўца (жыла і працавала ў Шчучыне).
У 1941 годзе ў выніку ўчыненага гітлераўцамі пажару згарэла больш за палову дамоў у мястэчку Жалудок.
28 чэрвеня
У 1685 годзе кароль Ян ІІІ Сабескі выдаў прывілей аб пацвярджэнні вольнасцяў Астрыне.
У 1963 годзе было ўтворана Шчучынскае дарожна-рамонтнае будаўнічае ўпраўленнне № 161 (ДРБУ-161).
29 чэрвеня
У 1812 годзе каля Ішчална на два дні спыніліся адступаючыя расійскія войскі пад камандаваннем Платава, каб перачакаць непагадзь.
У 1905 годзе адбылася кансэкрацыя (прысвячэнне) касцёла Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках.
У 1914 годзе ў Вільні нарадзіўся Пётр Барташэвіч – каталіцкі святар, сузаснавальнік супольнасці Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці, папскі прэлат, пробашч касцёла ў Жалудку.
30 чэрвеня
У 1908 годзе ў Шчучыне было заснавана таварыства ўзаемнага крэдыту (у 20-ыя гады ХХ стагоддзя пераўтварылася ў яўрэйскі банк).
У 2003 годзе калгас «Россия» быў параўтвораны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Дэмбрава» (зараз – ААТ «Дэмбрава»).