Уладзімір Вячаслававіч Усціновіч
Гаспадарчы дзеяч, лаўрэат Кнігі славы горада Гродна.
Нарадзіўся 02.01.1952 у вёсцы Ашмянцы (зараз – Шчучынскі раён).
Пасля заканчэння сярэдняй школы № 11 горада Ліды ў 1969 годзе паступіў у Маскоўскі інжынернабудаўнічы інстытут.
У 1974 годзе скончыў ВНУ па спецыяльнасці «Водазабеспячэнне і каналізацыя» і вярнуўся на радзіму.
Прафесійную дзейнасць распачаў у Гродзенскім філіяле прадпрыемства «Белсантэхмантаж-2». Прайшоў працоўны шлях ад майстра вытворчага ўчастка да кіраўніка прадпрыемства. З 1997 года узначальвае філіял «Гродзенскае мантажнае ўпраўленне» адкрытага акцыянернага таварыства «Белсантэхмантаж-2».
За добрасумленную працу атрымаў званне «Выдатнік трэста», узнагароджаны медалямі свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай Праваслаўнай Царквы і святаблагавернага князя Данііла Маскоўскага Рускай праваслаўнай царквы, нагрудным знакам «За заслугі» I ступені «Белорускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане».
Рашэннем Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 11 ліпеня 2012 года інфармацыя аб Уладзіміры Вячаслававічы змешчана ў Кнізе славы горада Гродна.