Мікалай Антонавіч Ачкоўскі
Навуковец і педагог, кандыдат тэхнічных навук, прафесар.
Нарадзіўся 30.07.1941 у вёсцы Пяскі (зараз – Шчучынскі раён).
У 1957 годзе паступіў у Жыровіцкі тэхнікум механізацыі сельскай і лясной гаспадаркі.
Пасля заканчэння тэхнікума працаваў брыгадзірам Радуньскага раённага аддзялення сельгастэхнікі.
Пасля службы ў арміі у 1964 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці (МІІСВ).
У 1969 годзе скончыў інстытут з адзнакай і паступіў у аспірпнтуру пры ім.
З 1973 года працуе ў інстытуце на розных пасадах.
У 1981-1986 гадах – дэкан факультэта «Арганізацыя і тэхналогія рэмонту машына-трактарнага парка» МІІСВ.
У 1993 годзе яму было прысвоена званне прафесара.
Аўтар больш за 200 навуковых публікацый і прац, у тым ліку 8 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў.