Зоя Міхайлаўна Шугля
Беларускі навуковец у галіне аграхіміі і глебазнаўства , доктар сельскагаспадарчых навук.
Нарадзілася 25.08.1933 у вёсцы Балотца (зараз – Навагрудскі раён).
У 1960 годзе скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках.
У 1960 годзе пачала працаваць загадчыкам хімічнай лабараторыі Гродзенскай дзяржаўнай абласной доследнай станцыі ў Шчучыне.
Скончыла аспірантуру пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства.
Абараніла кандыдацкую, а потым – доктарскую дысертацыі.
З 1981 па 1998 год узначальвала аддзел угнаенняў і севазваротаў Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі.
Аўтар больш чым 100 навуковых прац і публікацый, уладальніца патэнту на вынаходніцтва.