Марыя Лясковіч (1864-1939)
Педагог, асветніца, грамадскі дзеяч. Заснавальніца прафесійнай школы для дзяўчат у Ішчална.
Нарадзілася у 02.02.1864 годзе ў маёнтку Пяткоўшчына Лідскага павета (зараз – Воранаўскі раён).
Вучылася ў пансіянаце Рачыньскай у Варшаве.
Вярнуўшыся ў родныя мясціны, вырашыла прысвяціць сябе асветніцтву. Заснавала ў Пяткоўшчыне падпольную школу, дзе вучыла дзяцей мясцовых палякаў, беларусаў, яўрэяў.
З-за пераследу з боку царскіх уладаў была вымушана зачыніць школу і з’ехаць у Варшаву, дзе арганізоўвала лекцыі па польскай мове і гісторыі.
Наведала Швейцарыю, Францыю, Бельгію, дзе вывучала перадавыя падыходы ў педагогіцы, удзельнічала ў Міжнародных педагагічных кангрэсах.
У 1924 годзе ў будынках былой пошты ў Ішчална заснавала прыватную прафесійную школу для дзяўчат. На разбудову і ўтрыманне школы ўкладала ўласныя сродкі.
За сваю асветніцкую дзейнасць была адзначана Залатым Крыжам заслугі і Ордэнам адраджэння Польшчы.
Памерла 22.05.1939 у Ішчална, дзе і была пахавана.