Яўген Яўгенавіч Назарэвіч
Беларускі спартсмен-гіравіл, майстар спорту міжнароднага класа, неаднаразовы чэмпіён свету і рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса.
Нарадзіўся 14.08.1981 у Шчучыне.
У 1996 годзе скончыў сярэднюю школу №2 горада Шчучына.
У 1999 годзе скончыў Шчучынскае СПТВ-198.
Пасля службы ў войску пачаў працаваць зваршчыкам у будаўнічай арганізацыі «Гроднапрамбуд».
Завочна скончыў Маскоўскі адкрыты дзяржаўны ўніверсітэт імя В.І.Чарнамырдзіна.
З 2007 года пачаў прафесійна займацца гіравым спортам.
Шматразовы прызёр чэмпіянатаў і кубкаў Беларусі, Еўропы і свету па гіравым спорце. Аўтар шасці рэкордаў Гінэса.
З'яўляецца ініцыятарам правядзення нацыянальнага рэспубліканскага спартыўнага праекта «Гіры без межаў або спорт для ўсіх».