Іван Іосіфавіч Кірвель
Беларускі навуковец і педагог. Доктар геаграфічных навук, прафесар.
Нарадзіўся 08.01.1950 у вёсцы Арцюшы (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў Арцюшоўскую васьмігадовую школу (1963), Васілішкаўскую сярэднюю школу (1966), геаграфічны факультэт БДУ (1972), аспірантуру.
Працаваў настаўнікам Забалацкай сярэдняй школы Воранаўскага раёна, інжынерам-гідролагам у Беларускім праектным інстытуце меліярацыі.
З 1979 па 1984 год працаваў у Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя БССР.
З 1984 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце.
Доктар геаграфічных навук, прафесар, загадчык кафедры экалогіі БДПУ.
Вобласць навуковых даследаванняў: комплекснае выкарыстанне і ахова водных рэсурсаў, апублікаваў 90 навуковых і навукова-метадычных прац.
З 2012 года выкладае ў Паморскай акадэміі ў Слупску (Польшча).