Іосіф Міхайлавіч Багдзевіч
Беларускі навуковец, доктар сельскагаспадарчых навук, акадэмік НАН, лаўрэат Дзяржпрэміі, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі.
Нарадзіўся 28.08.1937 у Васілішках (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут у 1960 годзе.
З 1966 года – навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыяй, з 1971 года – намеснік дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ глебазнаўства і аграхіміі,
У 1980-2005 гадах – дырэктар Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі.
Навуковыя працы ў вобласці аграхіміі і радыёэкалогіі.
Развіў навуковыя асновы эфектыўнага выкарыстання ўгнаенняў і кіравання ўрадлівасцю глеб.
Аўтар больш 400 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 29 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы і патэнтаў.