Ян Мароз (1886-1952)
Каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч, ахвяра рэпрэсій.
Нарадзіўся ў 1886 годзе ў вёсцы Крычава (зараз – Міёрскі раён).
У 1909 годзе скончыў Віленскую духоўную семінарыю.
Да 1912 года быў капеланам парафіі ў Лідзе, потым – адміністратарам парафіі ў Шчучыне.
З 1912 года быў прызначаны пробашчам касцёла ў Ражанцы.
У 1918 годзе прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. З’яўляўся намеснікам старшыні рады павета Шчучын-Плянты, якая займалася фармаваннем мясцовай польскай самаабароны.
Пасля пачатку Другой усясветнай вайны застаўся ў Ражанцы і працягваў служыць у касцёле.
У лютым 1949 года быў арыштаваны органамі НКВД. Па абвінавачванні ў антысавецкай дзейнасці быў прыгавораны да 25 гадоў зняволення.
Памёр 29.03.1952 у адным з лагероў Дубраўлагу ў пасёлку Явас (Мардовія).
Рэабілітаваны ў 1993 годзе калегіяй Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.