Ігар Пятровіч Багдановіч
Урач-артапед, выкладчык, кандыдат медыцынскіх навук.
Нарадзіўся 20.05.1965 у вёсцы Васілішкі (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў Васілішкаўсукю сярэднюю школу.
Вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, потым – у аспірантуры пры ім.
У 1993 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Прарэктар па навучальна-выхаваўчай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Аўтар больш 70 навуковых прац і публікацый, уладальнік 4 патэнтаў на вынаходніцтвы.