Дрозд Сяргей Сцяпанавіч
Педагог, краязнавец, літаратуразнавец.
Нарадзіўся 05.01.1927 у вёсцы Прэціма (зараз – Шчучынскі раён).
У 1947 годзе скончыў Гродзенскую педагагічную вучэльню.
У 1951 годзе скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры літаратурнага факультэта Гродзенскага педагагічнага інстытута.
Працаваў у школах горада Гродна, у рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда».
Затым настаўнічаў у вучэльні алімпійскага рэзерву.
На працягу 13 гадоў узначальва метадычную секцыю настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада Гродна.
У 1976 годзе скончыў завочна аспірантуру ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі.
Аўтар шматлікіх артыкулаў у галіне гістарычнага і літаратурнага краязнаўства, навуковых дакладаў, даследаванняў пра беларуска-польскія літаратурныя сувязі.
У 1998 годзе ў Гродна выдаў манаграфію «Адам Міцкевіч і Янка Купала: духоўнае пабрацімства».