Андрэй Леанідавіч Гурын
Урач-акушэр, выкладчык, кандыдат медыцынскіх навук.
Нарадзіўся 08.08.1972 у гарадскім пасёлку Жалудок (Шчучынскі раён).
У 1995 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.
У 1995-1998 гадах працаваў урачом-гінеколагам раддома ў горадзе Бабруйску.
У 1998-2001 гадах навучаўся ў аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
У 2001-2006 гадах – асістэнт, з 2006 года – дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 2006 года – дэкан педыятрычнага факультэта ўніверсітэта.
Аўтар больш чым 30 навуковых прац. Навуковыя даследаванні прысвечаны эндаскапічным метадам дыягностыкі ў акушэрстве і гінекалогіі.