Людміла Станіславаўна Бут-Гусаім
Урач-акушэр-гінеколаг вышэйшай катэгорыі, кандыдат медыцынскіх навук.
Нарадзілася 05.12.1959 у Васілішках (Шчучынскі раён).
У 1976 годзе з залатым медалём скончыла Васілішкаўскую сярэднюю школу.
У 1984 годзе з адзнакай скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
З 1984 па 2002 год узначальвала радзільна-гінекалагічнае аддзяленне Шчучынскай раённай бальніцы.
З 2002 года – намеснік галоўнага ўрача Гродзенскай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, галоўны пазаштатны акушэр-гінеколаг горада Гродна.
Займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне гемастаза ў акушэрстве і іншымі накірункамі ў гінекалогіі.