Ігар Георгіевіч Жук
Дзяржаўны дзеяч, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся 03.08.1956 года ў гарадскім пасёлку Астрына (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
З 1979 па 1980 год – урач-інтэрн Мінскай абласной клінічнай бальніцы, урач-хірург Плешчаніцкай другой раённай бальніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
З 1980 па 2009 год працаваў у ГрДМУ асістэнтам, дацэнтам кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, прарэктарам, першым прарэктарам.
З ліпеня 2009 па красавік 2014 года – намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
З красавіка 2014 года абраны старшынёй Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.
21 сакавіка 2022 года прызначаны рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
З’яўляецца аўтарам каля 300 навуковых публікацый, у тым ліку дзвюх манаграфій, 10 патэнтаў.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і медалём «За працоўныя заслугі». У 2022 годзе інфармацыя аб Ігары Георгіевічы ўнесена ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці, а ў 2024 годзе – у Кнігу славы горада Гродна.