Лявон Лявонавіч Дзежыц (1953-2020)
Беларускі спартсмен-велагоншчык, майстар спорту міжнароднага класа, чэмпіён СССР.
Нарадзіўся 07.05.1953 у вёсцы Кобраўцы (зараз – Шчучынскі раён).
Вычыўся ў Астрынскай сярэдняй школе. Захапляўся веласіпедным спортам. Яго першым трэнерам стаў старэйшы брат, які працаваў у Шчучынскай спартыўнай школе.
У 1980 годзе Лявон у складзе зборнай СССР перамог у ХХХІІІ Велагонцы міру.
У тым жа годзе стаў чэмпіёнам СССР у групавой велагонцы на катку ў Крылацкім.
Быў кандыдатам у склад алімпійскай зборнай, але хвароба не дазволіла прыняць удзел у гульнях 1980 года ў Маскве.
Скончыў політэхнічны інстытут у Мінску, пазней пераехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі – у Чыкага.
У 2020 годзе наведаў родную вёску Кобраўцы.
Памёр 27.07.2020