Іван Зіноўевіч Кляўзунік (1925-2008)
Першы беларускі прафесійны анастэзіёлаг-рэаніматолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Нарадзіўся 29.03.1925 у Васілішках (зараз – Шчучынскі раён).
У 1954 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут.
У 1954-1956 гадах быў загадчыкам Гомельскага раённага аддзела аховы здароўя.
У 1956-1959 гадах – аспірант кафедры агульнай хірургіі Мінскага медінстытута.
У 1960 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 1961 года вкладаў у Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканалення ўрачоў (зараз – Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі).
У 1970 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
З 1964 па 1990 год – галоўны анастэзіёлаг-рэаніматолаг Міністэрства аховы здароўя БССР.
Аўтар 125 навуковых прац, уладальнік 4 патэнтаў на вынаходніцтвы.
Памёр 03.11.2008.