Зоя Вацлаваўна Кулеша
Урач-гігіеніст, кандыдат медыцынскіх навук, дзяржаўны дзеяч.
Нарадзілася 08.05.1971 у вёсцы Маркаўцы (Шчучынскі раён).
У 1997 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут.
Абараніла кандыдацкую дысертацыю.
З 2005 па 2013 год працавала галоўным дзяржаўным санітарным урачом горада Гродна і Гродзенскага раёна-галоўным урачом дзяржаўнай установы «Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».
У 2013 годзе прызначана на пасаду намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкама па пытаннях сацыяльнага развіцця.
14 жніўня 2025 года прызначана на пасаду кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна.