Князь Ян Марыя Друцкі-Любецкі (1898-1990)
Грамадскі дзеяч, апошні ўладальнік Шчучына.
Нарадзіўся 08.07.1898 у Экс-ле-Бэн (Францыя) у сям’і князя Уладзіслава Друцкага-Любецкага і Марыі з Замойскіх.
Навучаўся ў бенедыктынскай школе ў Англіі, скончыў гімназію ў Пецярбургу. Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце.
Адрозніваўся вялікай рэлігійнасцю. У 1927 годзе ў Гродна пазнаёміўся з айцом Максімілянам Кольбэ. Ахвяраваў надзел зямлі ў 25 гектараў са сваіх уладанняў каля Тарэсіна для будаўніцтва кляштара францішканаў Непакалянув.
У верасні 1939 года пасля пачатку Другой усясветнай вайны выязджае з Польшчы і праз Скандынавію, Францыю і Партугалію ў 1941 годзе трапляе ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Быў адным з сузаснавальнікаў Каталіцкага прэсавага агенцтва. У 1945 годзе заснаваў Міжкаталіцкае прэсавае агенцтва, браў актыўны ўдзел у дзейнасці Каталіцкай Лігі, якая падтрымлівала касцёл у Польшчы.
15 чэрвеня 1990 года ва ўзросце 92 гадоў пасля доўгай эміграцыі вяртаецца ў Польшчу. Свае апошнія дні пражыў у манахаў у Непакалянуве.
Памёр 12.08.1990.