Наталля Лявонаўна Цвірко
Беларуская паэтка і педагог.
Нарадзілася 01.07.1980 на станцыі Скрыбаўцы Шчучынскага раёна.
Скончыла Скрыбаўскую сярэднюю школу, філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Працавала ў школах Гродзенскага раёна і горада Мінска.
Вярнулася на малую радзіму і працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Скрыбаўскай сярэдняй школы.
З сакавіка 2017 года ў шэрагах Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Піша на беларускай і рускай мовах. Творы друкуюцца на старонках перыядычных выданняў.
З’яўляецца лаўрэаткай конкурсу прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Э.Агняцвет, конкурсу «Песняры Гарадзенскай зямлі», уладальніцай спецыяльнага прыза конкурсу «Гродна – культурная сталіца Беларусі-2014».
У верасні 2015 года ў спецыяльнай серыі Саюза пісьменнікаў Беларусі «Маладая паэзія Беларусі» выйшаў зборнік вершаў Наталлі Цвірко «Крылы забытых мар». Таксама вершы надрукаваны ў двух калектыўных зборніках: «У прыгаршчах Айчыны» і «Пяшчота верасу».
У 2021 годзе была ўзнагароджана медалём Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў «Ганароваму настаўніку творчай моладзі».