1 снежня
У 1919 годзе ў Начы (зараз – Воранаўскі раён) пайшоў з жыцця Вандалін Шукевіч – даследчык археалагічных помнікаў Шчучыншчыны.
У 1944 годзе было ўтварана Шчучынскае раённае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
У 1962 годзе пачала дзейнічаць Шчучынская метэастанцыя.
2 снежня
У 1776 годзе ў Юркаўшчыне (Мсціслаўскі павет) нарадзіўся Анёл Доўгірд – філосаф і педагог, выкладчык Шчучынскай школы піяраў.
У 1879 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Фелікс Іванавіч Стацкевіч – дзеяч беларускага нацыянальнага руху.
У 1988 годзе ў Быдгашчы (Польшча) памёр Ян Скорб – стваральнік першага польскага партызанскага атрада на Шчучыншчыне ў 1942 годзе.
3 снежня
У 1995 годзе пайшоў з жыцця Пётр Аляксандравіч Тарасаў – адзін з кіраўнікоў савецкай партызанкі ў гады другой усясветнай вайны на Шчучыншчыне.
4 снежня
У 1887 годзе ў Лябёдцы нарадзіўя Станіслаў Іваноўскі – польскі вайсковец, адвакат, грамадскі дзеяч.
У 1939 годзе Шчучынскі павет быў уключаны ў склад Баранавіцкай вобласці БССР.
У 1939 годзе быў утвораны Шчучынскі павятовы камітэт Камуністычнай партыі.
У 1941 годзе у вёсцы Ляшчыцы (Гродзенскі раён) нарадзіўся Іван Рыгоравіч Пяшко – беларускі пісьменнік і журналіст.
У 1967 годзе ў Шчучыне нарадзілася Лілія Вацлаваўна Кір'як – дзяржаўны дзеяч, педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў.
У 1980 годзе ў Мінску пайшла з жыцця Вольга Уладзіміраўна Александроўская (Галіна) – тэтральная актрыса, педагог, Народная артыстка БССР (нарадзілася ў Жалудку).
5 снежня
У 1959 годзе ў Васілішках нарадзілася Людміла Станіславаўна Бут-Гусаім – урач-акушэр, кандыдат медыцынскіх навук.
7 снежня
У 1863 годзе ў Вільні пайшоў з жыцця Ануфры Петрашкевіч – вядомы паэт-філамат, выпускнік Шчучынскай школы піяраў.
У 1943 годзе ў Мінску загінуў Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі – беларускі навуковец, педагог, грамадска-палітычны дзеяч.
У 1990 годзе ў Істбарне (Вялікабрытанія) пайшоў з жыцця Леў Ежы Сапега – польскі пісьменнік, паэт, журналіст.
У 2007 годзе ў Бараўлянах пайшоў з жыцця Валянцін Уладзіміравіч Болтач (Блакіт) – беларускі пісьменнік і журналіст (нарадзіўся ў Востраве).
8 снежня
У 1930 годзе ў вёсцы Ляцк Высокі нарадзіўся Збігнеў Радзівановіч – польскі легкаатлет (кідальнік кап’я), Заслужаны майстар спорту, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Хельсінкі і Рыме.
У 1969 годзе ў Граеве пайшоў з жыцця Вітольд Гінэль – урач-гінеколаг, доктар медыцынскіх навук.
9 снежня
У 1931 годзе быў праведзены другі ўсеагульны перапіс насельніцтва Другой Рэчы Паспалітай. Згодна з яго дадзенымі на тэрыторыі Шчучынскага павета пражывала 107 203 чалавекі.
У 1955 годзе ў вёсцы Рагачы нарадзілася Ганна Браніславаўна Зінкевіч – беларуская паэтэса і педагог.
10 снежня
У 1852 годзе ў Начы (зараз – Воранаўскі раён) нарадзіўся Вандалін Шукевіч – даследчык археалагічных помнікаў Шчучыншчыны.
У 2002 годзе вёска Тур'я стала цэнтрам Шчучынскага сельсавета.
11 снежня
12 снежня
У 1796 годзе ў выніку аб’яднання Віленскай і Слонімскай губерняў Шчучыншчына апынулася ў складзе Літоўскай губерні Расійскай імперыі.
У 1941 годзе гітлераўскімі акупантамі было створана яўрэйскае гета ў Васілішках.
У 2002 годзе ў Варшаве пайшоў з жыцця Збігнеў Радзівановіч – польскі легкаатлет (кідальнік кап’я), Заслужаны майстар спорту, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Хельсінкі і Рыме (нарадзіўся ў вёсцы Ляцк Высокі).
13 снежня
У 1917 годзе ў Чорным (Арлоўская вобласць) нарадзіўся Мікалай Мікіціч Белякоў – Ганаровы грамадзянін Шчучына.
У 1964 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Аляксандр Фёдаравіч Макарчыкаў – беларускі навуковец, доктар біялагічных навук.
У 1989 годзе адбылося асвячэнне адноўленага Шчучынскага касцёла біскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
14 снежня
У 1795 годзе Шчучыншчына апынулася ў складзе абвешчанай Кацярынай ІІ Слонімскай губерні Расійскай імперыі.
У 1952 годзе ў вёсца Арцюшы (зараз – Шчучынскі раён) нарадзіўся Казімір Адольфавіч Курыла – беларускі навуковец, доктар геолага-мінералагічных навук, лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У 1971 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Міхаіл Міхайлавіч Чарнадзедаў – мастак-графік, прафесійны ілюстратар кніг, педагог.
У 2016 годзе пайшла з жыцця Крысціна Гершэўска-Дубік – польская паэтка і пісьменніца, Ганаровы грамадзянін гміны Волін (нарадзілася ў Шчучыне).
15 снежня
У 1836 годзе ў Жалудку нарадзіўся Валерый Антоній Урублеўскі – паўстанец, рэвалюцыянер, генерал Парыжскай камуны (па Грыгарыянскім календары дата нараджэння прыпадае на 27 снежня).
У 1915 годзе ў Шчучыне пачала дзейнічаць польская школа.
У 1956 годзе ў вёсцы Скрыбаўцы нарадзіўся Віктар Паўлавіч Кот – марак, расійскі грамадскі дзеяч, доктар тэхнічных навук, прафесар.
У 1961 годзе пад ціскам камуністычных уладаў была ліквідавана праваслаўная абшчына ў Берштах.
У 1982 годзе ў Астрынскай сярэдняй школе быў адчынены музей Алаізы Пашкевіч (Цёткі).
У 1997 годзе ў Варшаве пайшоў з жыцця Віктар Адамавіч Ярмалковіч – беларускі гісторык і краязнаўца (працаваў у Шчучыне).
У 2011 годзе быў адкрыты музей у Ляшчанскай сярэдняй школе.
16 снежня
У 1882 годзе ў Лябёдцы нарадзіўся Тадэвуш Леанардавіч Іваноўскі (Тадас Іванаўскас) – літоўскі навуковец, педагог, акадэмік, Заслужаны дзеяч навук Літоўскай ССР.
17 снежня
У 1776 годзе ў маёнтку Лазавое (на Падоллі) нарадзіўся Ян Фрэдэрык Вольфганг – фармацэўт і педагог, выпускнік Шчучынскай школы піяраў.
18 снежня
У 1812 годзе расійскія войскі пад камандаваннем генерал-маёра Адама Ажароўскага занялі Шчучын.
У 1842 годзе большая частка Шчучыншчыны ў складзе Лідскага павета была перададзена з Гродзенскай у Віленскую губерню Расійскай імперыі.
У 1892 годзе ў вёсцы Генюшы (зараз – Сакульскі павет Польшчы) нарадзўся святар Лядскага касцёла Альфонс Бароўскі – ахвяра вайны.
У 1975 годзе калгас імя Чапаева быў далучаны да калгасу «Россия» (зараз – ААТ «Дэмбрава»).
У 1982 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Дзмітрый Генадзьевіч Кіенка – ваенны гісторык, краязнаўца.
19 снежня
У 1873 годзе у вёсцы Грушава (зараз – Кобрынскі раён) нарадзіўся Пётр Іосіфавіч Агіцкі – праваслаўны святар, педагог, настаяцель Свята-Міхайлаўскай царквы ў Шчучыне, Шчучынскі благачынны.
У 1918 годзе пачалося фарміраванне кавалерыйскага аддзела ў складзе Шчучынскай польскай Самаабароны.
У 1919 годзе ў сяле Вялікае Іванаўскае (Маскоўскай вобласць) нарадзіўся Аляксей Міхайлавіч Багамолаў – навуковец-селекцыянер, кандыдат сельскагаспадарчых навук, Заслужаны аграном БССР, Ганаровы грамадзянін Горацкага раёна, Ганаровы прафесар БДСГА, першы кіраўнік Гродзенскай дзяржаўнай абласной доследнай станцыі (зараз – Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі).
У 1967 годзе ў вёсцы Стукалы (Мастоўскі раён) нарадзілася Святлана Антонаўна Сяргейка – беларускі навуковец і педагог, кандыдат педагагічных навук (выпускніца Орлеўскай СШ).
20 снежня
У 1840 годзе ў Дэмбрава нарадзіўся Казімір Альхімовіч – знакаміты мастак і графік.
У 1932 годзе ў Янчыкава (Чувашыя) нарадзіўся Мікалай Агафонавіч Канстанцінаў – Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
У 1934 годзе ў Астрыне нарадзіўся Мікалай Трафімавіч Бялко – Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
У 1947 годзе ў вёсцы Дубялі нарадзіўся Антоні Масевіч – польскі гісторык, этнограф, музейны работнік.
У 1965 годзе ў Маскве пайшоў з жыцця Іван Васільевіч Шамаў – савецкі ваенны лётчык і паэт, які прысвяціў шэраг вершаў Шчучыну.
У 2000 годзе ў Кракаве пайшоў з жыцця Юзаф Дзежыц – польскі навуковец і педагог, доктар сельскагаспадарчых навук (нарадзіўся ў Казулішках).
У 2004 годзе адбылося ўзбуйненне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас-камбінат «Васілішкі» шляхам далучэння да яго сельскагападарчага вытворчага кааператыва «Васілішкі-Агра», камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас «Шчучынскі» і камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемста «Бакшты-Агра».
21 снежня
У 1992 годзе ў Ольштыне пайшоў з жыцця Войцех Мухляда – вядомы польскі танцор, харэограф і балетмайстар (нарадзіўся ў Старых Васілішках).
22 снежня
У 1942 годзе ў вёсцы Якубавічы гітлераўцы расстралялі 27 закладнікаў – мясцовых жыхароў.
23 снежня
У 1916 годзе ў вёсцы Юшкі Віленскага павета нарадзіўся Віктар Адамавіч Ярмалковіч – беларускі гісторык і краязнаўца (працаваў у Шчучыне).
У 1964 годзе Шчучыне нарадзілася Таццяна Іванаўна Хвайніцкая – беларуская мастачка.
У 1964 годзе ў вёсцы Ашмянцы нарадзілася Святлана Іосіфаўна Абдулаева – беларуская паэтэса і педагог.
24 снежня
У 1708 годзе пайшоў з жыцця Стэфан Тызенгаўз – дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, Навагрудскі стараста, уладальнік маёнтка Бычкаўшчына (зараз – вёска Быкаўка Шчучынскага раёна).
25 снежня
У 1795 годзе было аб'яўлена аб утварэнні Слонімскай губерні Расійскай імперыі, у склад якой уваходзіла Шчучыншчына.
У 1962 годзе пасля скасавання Скідзельскага і Радунскага раёнаў ў склад Шчучынскага раёна былі ўключаны: гарадскі пасёлак Астрына, Дэмбраўскі, Каменскі і Нарашскі сельсаветы, Бакштаўскі, Васілішкаўскі, Матыльскі, Навадворскі, Першамайскі, Хадзілоньскі і Шастакоўскі сельсаветы.
26 снежня
У 1944 годзе быў утвораны саўгас-камбінат лекавых раслін «Вялікае Мажэйкава».
27 снежня
У 1780 годзе ў Шчучыне пайшоў з жыцця Міхал Юзаф Францкевіч – рэктар Шчучынскага калегіума піяраў, літоўскі правінцыял ордэна.
У 1901 годзе ў сяле Гаўрылаўка (Самарская вобласць) нарадзіўся Фёдар Міхайлавіч Сінічкін – партызанскі камандзір, Герой Савецкага Саюза (партызаніў на Шчучыншчыне).
У 2011 годзе ў Астрыне быў адкрыты першы ў раёне дзіцячы дом сямейнага тыпу.
У 2011 годзе ў Жалудку адбылося адкрыццё памятнага знака ў скверы, закладзеным у гонар 175-годдзя з дня нараджэння Валерыя Урублеўскага.
28 снежня
У 1918 годзе акупацыйная нямецкая адміністрацыя пакінула Шчучын.
У 1934 годзе ў Шчучыне нарадзілася Эльвіра Канстанцінаўна Дубаневіч – Заслужаны настаўнік БССР.
У 2002 годзе ў Мінску пайшоў з жыцця Уладзімір Мікалаевіч Нічыпаровіч – беларускі эканаміст, дзяржаўны дзеяч, першы міністр статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь (нарадзіўся ў Астрыне).
У 2022 годзе рашэннем Шчучынскага райвыканкама Ракавіцкая крыніца атрымала статус гідралагічнага помніка прыроды мясцовага значэння.
29 снежня
У 1936 годзе ў вёсцы Піляўсі (зараз – Шчучынскі раён) нарадзіўся Іван Рафаілавіч Луневіч – беларускі ўрач-хірург, кандыдат медыцынскіх навук, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
У 1961 годзе камуністычнымі ўладамі быў адабраны ў вернікаў і зачынены праваслаўны храм у Бершах.
У 1962 годзе ў Галавічполі быў утвораны племянны завод «Васілішкаўскі» Шчучынскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення.
У 1962 годзе была ўтворана Шчучынская птушкафабрыка.
30 снежня
31 снежня
У 1916 годзе ў Варшаве пайшоў з жыцця Казімір Альхімовіч – знакаміты мастак і графік (нарадзіўся ў Дэмбрава).
У 1942 годзе каля Дамуцеўцаў загінуў Баляслаў Лісоўскі – польскі вайсковы і грамадска-палітычны дзеяч.