Міхаіл Міхайлавіч Чарнадзедаў
Мастак-графік, прафесійны ілюстратар кніг і педагог.
Нарадзіўся 14.12.1971 у Шчучыне.
У 1983-1986 гадах навучаўся ў Шчучынскай дзіцячай школе мастацтваў.
У 1989 годзе скончыў сярэднюю школу № 1 горада Шчучына і паступіў у Брэсцкі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт.
У 1999 годзе скончыў мастацка-графічнае аддзяленне факультэта народнай культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
З 1999 па 2004 год працаваў у Шчучынскім цэнтры народных рамёстваў.
З 2005 года перайшоў на працу ў Шчучынскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.