Людвік Рудольф Святаполк-Чацвярцінскі (1877-1941).
Прадстаўнік старажытнага княскага роду, апошні ўладальнік Жалудоцкага ключа - вялікага зямельнага ўладання на Шчучыншчыне.
Нарадзіўся 12.01.1877 у Мілануве пад Варшавай. Быў малодшым сынам князя Уладзіміра Святаполк-Чацвярцінскага і Марыі Урускай.
Атрымаў агранамічную адукацыю.
У 1906 годзе ажаніўся з князёўнай Ружай Радзівіл.
У 1908 годзе пабудаваў у Жалудку новы палац.
Князь прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці: быў старшынём павятовага аддзела Крэсавага Саюза Землеўласнікаў. Княгіня за свае грошы ўтрымлівала шпіталь, ткацкія майстэрні і ўстанову, якая апекавалася дзецьмі рабочых маёнтка.
У верасні 1939 года князь з жонкай быў арыштаваны супрацоўнікамі НКВД і пасаджаны ў турму ў Лідзе. Пасля 7 месяцаў зняволення князя даставілі на Лубянку ў Маскву. Пры пасрэдніцтве караля Італіі ўдалося вызваліць Людвіка. Ён паехаў да брата Севярына, які валодаў маёнткам Сухаволя ў Польшчы.
У сакавіку 1941 года братоў арыштавала Гестапа. Пасля зняволення ў Люблінскім замку іх накіравалі ў лагер смерці Аўшвіц (Асвенцім).
Людвік памёр у лагеры 03.05.1941.