Гендрых Антонавіч Жолік
Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.
Нарадзіўся 27.09.1956 у вёсцы Баяры (зараз – Шчучынскі раён).
У 1975 годзе скончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум, а ў 1983 годзе – Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
Працоўную дзейнасць распачаў брыгадзірам паляводчай брыгады ў Свіслацкім раёне. Працаваў намеснікам старшыні, галоўным аграномам у калгасе імя Жданава Жлобінскага раёна.
З 1987 года навучаўся ў аспірантуры пры БСГА.
З 1996 года займаў пасаду загадчыка кафедры захавання і перапрацоўкі прадукцыі раслінаводства.
У 2007 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
У 2010 годзе Генрыху Антонавічу прысвоена званне прафесара сельскагаспадарчых навук.
З 2012 года – дэкан інжынерна-тэхналагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.