1 мая
У 2008 годзе ў Берне (Швейцарыя) пайшла з жыцця Эльжбета Руфэнер-Сапега – польска-швейцарская мастачка і грамадскі дзеяч (нарадзілася ў Спушы).
2 мая
У 1794 годзе адбылася прысяга шляхты Лідскага павета на вернасць справе паўстання, а дэпутатам ад павету ў Вышэйшую раду ў Вільні быў абраны ўладальнік Касцянева Ігнацы Кастравіцкі.
3 мая
У 1863 годзе Людвік Нарбут атрымаў ліст ад паўстанцкага ўраду аб прызначэнні яго вярхоўным камандуючым узброеных сіл ВКЛ.
У 1885 годзе ў Лябёдцы (зараз – Галавічполе) нарадзілася Алена Іваноўская (Скіндар) – асветніца, збіральніца мясцовага фальклору, праведніца народаў свету.
У 1941 годзе ў лагеры смерці ў Асвенціме загінуў князь Людвік Рудольф Святаполк-Чацвярцінскі – апошні ўладальнік Жалудка.
У 1962 годзе гарадскі пасёлак Астрына і 3 сельсаветы перададзены са складу Шчучынскага раёна ў Скідзельскі раён.
4 мая
У 1863 годзе ў баі з расійскімі карнікамі пад Дубічамі (зараз – Літва) загінуў Людвік Нарбут.
У 1888 годзе нарадзіўся Фларыян Катовіч – польскі вайсковец, педагог, першы дырэктар Шчучынскай польскай настаўніцкай семінарыі.
У 1962 годзе ў Дэмбрава нарадзілася Людміла Мікалеўна Мінакова – беларускі навуковец, педагог, кандыдат філалагічных навук.
У 1969 годзе ў Жалудку нарадзіўся Юрый Мікалаевіч Людкевіч – расійскі навуковец і педагог, кандыдат юрыдычных навук.
У 1985 годзе быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей баявой у сярэдняй школе №1 горада Шчучына.
У 2010 годзе быў створаны краязнаўчы музей «Спадчына» ў Ражанкаўскай школе.
5 мая
У 1938 годзе ў вёсцы Шынкаўцы нарадзіўся Іван Георгіевіч Хільмановіч – Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР.
У 1942 годзе ў наднёманскіх лясах створаны першы на Шчучыншчыне савецкі партызанскі атрад «Арлянскі».
У 1942 годзе ў Панарах каля Вільні быў расстраляны Рамуальд Свіркоўскі – каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч, ахвяра вайны (служыў пробашчам Шчучынскага касцёла і прэфектам Шчучынскай настаўніцкай семінарыі).
У 2008 годзе пайшоў з жыцця Іван Іванавіч Гайваронскі – беларускі педагог, паэт (працаваў на Шчучыншчыне).
6 мая
У 1761 годзе ў Ясеньцах (зараз – Воранаўскі раён) нарадзіўся Станіслаў Баніфацый Юндзіл – навуковец-натураліст, выпускнік і выкладчык Шчучынскай школы піяраў.
У 1894 годзе ў Васілішках нарадзіўся Вільгельм Пашкевіч – польскі вайсковы дзеяч, ахвяра катыньскага злачынства.
У 2010 годзе, згодна з рашэннем Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў, вёскі Васілішкі, Галавічполе, Гурнофель, Дэмбрава, Каменка, Новы Двор, Орля, Ражанка, Тур'я атрымалі статус аграгарадкоў.
7 мая
У 1953 годзе ў вёсцы Кобраўцы нарадзіўся беларускі спартсмен-велагоншчык Лявон Лявонавіч Дзежыц – майстар спорту міжнароднага класа, чэмпіён СССР у групавой гонцы, пераможца ў складзе зборнай СССР ХХХІІІ Велагонкі міру.
У 1957 годзе ў Лідзе нарадзіўся Аляксандр Канстанцінавіч Бокій – майстар спорту СССР, футбаліст, трэнер (выхаванец Шчучынскай ДЮСШ).
У 2021 годзе ў Гродна пайшоў з жыцця Аляксандр Уладзіміравіч Глаз – беларускі навуковец і педагог, доктар ветэрынарных навук (нарадзіўся ў Шчучыне).
8 мая
У 1905 годзе адбылася кансэкрацыя (асвячэнне) мураванага касцёла святога Станіслава ў Ляцку.
У 1955 годзе ў вёсцы Спуша быў створаны калгас «Красный партизан», а ў вёсцы Карашава – калгас імя Варашылава.
9 мая
У 1794 годзе корпус рускага генерала Цыцыянава заняў і разрабаваў Шчучын.
У 1942 годзе адбылося масавае знішчэнне вязняў гета ў Шчучыне і Жалудку.
У 1968 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Аляксандр Іванавіч Маркевіч – беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У 1988 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплекса на месцы спаленай гітлераўцамі вёскі Зінякі.
10 мая
У 1407 годзе пабудавана драўляная царква (Вітаўтава капліца), якая была папярэдніцай абарончага храма ў Мураванцы.
У 1846 годзе ў Пецярбургу пайшоў з жыцця князь Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі.
У 1942 годзе адбылося масавае знішчэнне вязняў гета ў Васілішках.
У 1973 годзе ў Казеніцах (Польшча) пайшла з жыцця Алена Леанардаўна Іваноўская (Скіндар) – асветніца, збіральніца мясцовага фальклору, праведніца народаў свету (нарадзілася на Шчучыншчыне).
У 1986 годзе ў Орлеўскай школе імя Сцяпана Шупені быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей.
11 мая
У 1944 годзе ў вёсцы Новы Востраў (Клічаўскі раён) нарадзілася Марыя Сіланцьеўна Шаўчонак – беларуская паэтка і журналістка (працавала на Шчучыншчыне).
У 2022 годзе ў Шчучыне пайшоў з жыцця Вінцэнты Іванавіч Казяк – беларускі дзяржаўны дзеяч, Ганаровы грамадзянін горада Шчучына.
12 мая
У 1930 годзе адбылося асвячэнне драўлянага касцёла ў Астрыне, перанесенага з Дэмбрава.
У 1938 годзе ў вёсцы Пільчукі па ініцыятыве мясцовага настаўніка Леапольда Асіньскага за кошт ахвяраванняў ад жыхароў вёсак Пільчукі і Старыя Гернікі быў усталяваны помнік польскім жаўнерам, якія загінулі ў вайне 1918-1920 гадоў.
У 1949 годзе каля Рачкаўшчыны ў сутычцы з войскамі НКВД загінуў Анатоль Радзівонік – апошні камандзір Арміі Краёвай на Шчучыншчыне.
13 мая
У 1907 годзе адбылося святкаванне 500-годдзя царквы ў Мураванцы.
У 1931 годзе ў вёсцы Казулішкі нарадзіўся краязнавец Вацлаў Альфонсавіч Дзежыц.
У 1944 годзе ў вёсцы Буйвічы нарадзіўся Раман Іосіфавіч Унучка – дзяржаўны дзеяч, кандыдат эканамічных навук, Ганаровы грамадзянін Лепельскага раёна.
У 1961 годзе ўтворана Жалудоцкае раённае аддзяленне «Сельгастэхніка».
У 1994 годзе пайшоў з жыцця Вацлаў Адольфавіч Руды – Заслужаны будаўнік БССР, Герой Сацыялістычнай Працы (нарадзіўся і працаваў на Шчучыншчыне).
14 мая
У 1719 годзе быў прызначаны першы рэктар Шчучынскага келегіума піяраў.
15 мая
У 1921 годзе ў мястэчку Шацк (Пухавіцкі раён) нарадзілася Ганна Піліпаўна Назарава – беларускі гаспадарчы дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы.
У 1926 годзе ў Шчучыне нарадзілася Крысціна Гершэўска-Дубік – польская паэтка і пісьменніца, Ганаровы грамадзянін гміны Волін.
У 1935 годзе ў вёсцы Дзерванцы нарадзіўся Станіслаў Браніслававіч Пазняк – урач-інфекцыяніст, мікрабіёлаг, педагог, кандыдат медыцынскіх навук.
16 мая
У 1918 годзе быў ліквідаваны Васілішскі павет.
У 1978 годзе была створана Шчучынская сельская прафесійна-тэхнічная вучэльня № 65 (пазней – Шчучынскі дзяржаўны каледж).
У 1996 годзе ў Мінску пайшоў з жыцця Ілля Міхайлавіч Глазкоў – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР у галіне навукі і тэхнікі, партызан, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
17 мая
У 1812 годзе расійскі імператар Аляксандр І наведаў Шчучын, дзе меў сустрэчу з князем Францішкам Ксаверыем Друцкім-Любецкім.
У 1859 годзе ў Вільні пайшоў з жыцця Ян Фрэдэрык Вольфганг – фармацэўт і педагог, выпускнік Шчучынскай школы піяраў.
У 1898 годзе ў Клімашоўцах (зараз – Хмяльніцкая вобласць Украіны) нарадзіўся Пётр Дунін Баркоўскі – польскі вайсковы і грамадскі дзеяч, ахвяра Катынскага злачынства.
У 1920 годзе адбылося скасаванне гміны Ляцк у сувязі з яе парайменаваннем у гміну Дэмбрава.
У 1928 годзе ў былым маёнтку Пацаў у Ражанцы была ўрачыста адкрыта Дзяржаўная сельскагаспадарчая жаночая школа.
У 1962 годзе Шчучынская раённая газета «Чырвоны сцяг» змяніла назву на «Савецкая вёска».
18 мая
У 1910 годзе ў Гродна пайшла з жыцця Эліза Ажэшка – знакамітая польская пісьменніца (ахрысцілі ў Каменцы).
У 1978 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Уладзімір Аляксеевіч Падалінскі – беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук.
У 1985 годзе быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей у Васілішкаўскай сярэдняй школе.
19 мая
У 1778 годзе ў Страсбургу (Францыя) нарадзіўся Людвік Міхал Пац – вайсковы і палітычны дзеяч, апошні ўладальнік Ражанкі з роду Пацаў. На яго жаданне архітэктар Генрых Марконі перабудаваў у Ражанцы касцёл у неагатычным стылі.
У 1927 годзе ўспыхнуў вялікі пажар у Ражанцы: згарэлі 2 сінагогі, 22 жылыя дамы і больш за 20 гаспадарчых пабудоў.
20 мая
У 1943 годзе выйшаў першы нумар газеты «Чырвоны Сцяг» – друкаванага ордэна падпольнага Шчучынскага міжраённага партыйнага цэнтру.
У 1965 годзе ў Васілішках нарадзіўся Ігар Пятровіч Багдановіч – беларускі ўрач, педагог, кандыдат медыцынскіх навук.
21 мая
У 1929 годзе 10 гмінаў са складу Лідскага павета Навагрудскага ваяводства (Астрына, Васілішкі, Дэмбрава, Жалудок, Лебяда, Новы Двор, Орля, Ражанка, Сабакінцы, Шчучын) і гміна Каменка са складу Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства былі перададзены ў склад новаўтворанага Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства Другой Рэчы Паспалітай.
У 2011 годзе вёска Першамайская ў чарговы раз змяніла назву і стала аграгарадком Першамайск.
22 мая
У 1885 годзе у вёсцы Скерсі нарадзіўся Францішак Цыбульскі – каталіцкі святар, ахвяра вайны.
У 1939 годзе ў Ішчална пайшла з жыцця Марыя Лясковіч – педагог, асветніца, грамадскі дзеяч. Заснавальніца прафесійнай школы для дзяўчат у Ішчална.
У 1952 годзе нарадзіўся Барыс Міхайлавіч Куц – Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
23 мая
У 1761 годзе, дзякуючы намаганням свайго ўласніка Ігнацы Сцыпіё дэль Кампа, Шчучын атрымаў каралеўскі прывілей на Магдэбургскае права (у некаторых крыніцах падаецца іншая дата надання прывілея каралём Аўгустам ІІІ – 18 мая).
У 1940 годзе трагічна загінуў Вацлаў Родзька – каталіцкі святар, пробашч касцёла ў Старых Васілішках, удзельнік беларускага хрысціянскага руху.
У 1962 годзе гарадскі пасёлак Астрына, Астрынскі пассавет, Дэмбраўскі, Каменскі і Нарашскі сельсаветы былі далучаны да Скідзельскага раёна.
У 1969 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Андрэй Ступакевіч – навуковец-фізік, доктар навук, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта.
24 мая
У 1880 годзе ў Лябёдцы (цяпер – Галавічполе) нарадзіўся Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі – беларускі навуковец, педагог, палітычны дзеяч.
У 1956 годзе ў Дубінцы (Гродзенскі раён) нарадзіўся Сяргей Іосіфавіч Ушкевіч – беларускі дзяржаўны дзеяч, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
25 мая
У 1955 годзе ў вёсцы Барысаўка нарадзіўся Мікалай Іосіфавіч Бекіш – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
У 1962 годзе ў вёсцы Арцішы нарадзілася беларуская тэатральная актрыса Святлана Мікалаеўна Жукоўская.
У 2005 годзе быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей у Дэмбраўскай сярэдняй школе.
26 мая
27 мая
У 1833 годзе ўначы ўспыхнуў вялікі пажар у Астрыне, які знішчыў значную частку мястэчка.
У 2020 годзе пайшоў з жыцця Дзмітрый Мікалаевіч Лебядзевіч – беларускі навуковец і педагог, кандыдат філалагічных навук (нарадзіўся ў Замасцянах).
28 мая
У 1878 годзе ў Ніцы (Францыя) пайшла з жыцця Сафія Шуазёль-Гуф'е з Тызенгаўзаў – першая пісьменніца Літвы (нарадзілася ў Жалудку).
У 2008 годзе пайшоў з жыцця – Ежы Тадэвушавіч Іваноўскі – польскі вайсковец, прафесійны спартсмен (конны спорт), заснавальнік коннага цэнтру ў ПАР (нарадзіўся на Шчучыншчыне).
У 2013 годзе вёска Першамайская Шчучынскага сельсавета была ўключана ў межы горада Шчучына.
29 мая
30 мая
У 1541 годзе кароль Жыгімонт Аўгуст дазволіў Станіславу Андрэевічу Давойне разбудаваць мястэчка Ішчална і праводзіць там таргі.
У 1835 годзе ў Варшаве пайшоў з жыцця Тэафіл Марачэўскі – грамадскі і ваенны дзеяч, выпускнік Шчучынскай школы піяраў.
У 1899 годзе ў Вільні нарадзіўся Андрэй Раствароўскі – польскі вайсковец, гаспадарчы і грамадскі дзеяч, мемуарыст.
У 1962 годзе ў Польшчы пайшоў з жыцця Максіміліян Адрых – каталіцкі святар, першы рэктар адроджанага ў 1927 годзе Шчучынскага піярскага калегіума.
31 мая
У 1784 годзе ў Вільні пайшоў з жыцця Бернард Сыруць – навуковец-матэматык, тэолаг, выпускнік Шчучынскай школы піяраў.
У 1957 годзе ў Орлі нарадзілася Тамара Уладзіміраўна Казак – беларускі навуковец, педагог, прафесар, доктар псіхалагічных навук.
У 2014 годзе пайшоў з жыцця Станіслаў Браніслававіч Пазняк – урач-інфекцыяніст, мікрабіёлаг, педагог, кандыдат медыцынскіх навук.