Андрэй Мікалаевіч Азараў (Андрэй Талерка)
Беларускі і расійскі дызайнер, адзін з першых беларускіх вэб-дызайнераў.
Нарадзіўся 03.06.1970 у Астрыне (Шчучынскі раён).
Скончыў факультэт мастацкага афармлення Мінскай мастацкай вучэльні ў 1990 годзе.
У 1991-1992 гадах вучыўся на аддзяленні «Інтэр’еры і абсталяванне» Беларускай акадэміі мастацтваў.
З 1994 года працаваў дызайнерам у розных кампаніях, з 1996 года першым у Беларусі заняўся вэб-дызайнам.
З 2006 года – фрыланс арт-дырэктар і дызайнер мультымедыя.
У 2008 годзе чытаў курс «Інтэрактыўны дызайн» у Нацыянальным інстытуце дызайну.
Сябра Беларускага саюза дызайнераў.
Захапляецца кулінарыяй, з 2005 году робіць фатаграфіі, а з 2008 года – відэаролікі для свайго кулінарнага праекта Talerka.ru. 4 студзеня 2012 года была выпушчана Talerka App — першае расійская кулінарная відэапрылада для iPhone і iPad.