Барыс Адамавіч Булат (1912-1984)
Партызанскі камандзір, Герой Савецкага Саюза.
Нарадзіўся 10.07.1912 у Туле.
Паходзіў з рабочай сям’і. Скончыў 8 класаў. Працаваў манцёрам-тэлеграфістам.
У 1936 годзе скончыў школу крамлёўскіх курсантаў, у 1940 годзе – ваенную акадэмію імя Міхаіла Фрунзэ.
Вайну сустрэў пад Беластокам, быў паранены і патрапіў у палон, але збег з лагера.
Увесну 1942 года ў Ліпічанскай пушчы паўстаў адзін з першых у гэтым рэгіёне партызанскіх атрадаў. Камандзірам абралі Булата. У снежні 1942 гады атрад вырас у брыгаду, якая налічвала больш за 500 чалавек.
У канцы 1943 гады Булата накіравалі ў Налібоцкую пушчу арганізаваць разрозненыя атрады ў брыгаду.
15 жніўня 1944 года Барысу Адамовічу Булату было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
З 1947 года – намеснік дырэктара Мінскага велазавода.
У 1951-1973 гадах працаваў дырэктарам кандытарскай фабрыкі «Камунарка».
Памёр 27.03.1984.
Пахаваны на Усходніх могілках ў Мінску.