Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч
Беларускі навуковец, грамадскі дзеяч, палітык, краязнаўца.
Нарадзіўся 25.07.1947 у Гродна.
Скончыў СШ №1 горада Гродна.
У 1969 годзе скончыў фізічна-матэматычны факультэт Гродзенскага педінстытута.
У 1969-1972 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута фізікі Акадэміі навук Беларусі. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута.
Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1976).
З 1976 выкладаў у Гродзенскім педінстытуце (універсітэце).
У 1980-1984 гадах – загадчык курса агульнай фізікі ў Сеціфскім універсітэце (Алжыр).
З 1984 года – дацэнт кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі Гродзенскага ўніверсітэта.
У 1990-1996 гадах быў намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама (па пытаннях
культуры, адукацыі, спорту, рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры, міжнародных адносін).
З 1996 года – старшыня Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання «Ратуша».
У 1996 абраны старшынёй Рады Гродзенскага ТБШ.
У кастрычніку 2005 года на Кангрэсе дэмакратычных сіл быў абраны «адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл». Удзельнічаў у выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2006 годзе; паводле афіцыйных звестак, набраў 6 % галасоў выбаршчыкаў.
У 2006-2016 гадах узначальваў Рух «За Свабоду».
Апошнія гады шмат часу праводзіць на радзіме продкаў у вёсцы Бершты.
Аўтар навуковых прац па квантавай электроніцы, квантавай механіцы, ядзернай тэхніцы.