Юзаф Антонавіч Раўкуць
Беларускі балетмайстар і педагог, Заслужаны артыст Беларусі.
Нарадзіўся 01.01.1954 у Шчучыне.
У 1972 годзе скончыў Беларускую харэаграфічную вучэльню.
З 1972 па 1993 гады выступаў на сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.
Танцоўшчык лірыка-рамантычнага жанру.
Сярод выкананых ім партый: Жан дэ Брыен («Раймонда»), Альберт («Жызель»), Джэймс («Сільфіда»), Прынц («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня»), Нявольнік, Крас («Спартак»).
Стварыў выразныя вобразы ў нацыянальных балетах: Сын («Крылы памяці»), Князь, Кароль Філіп («Курган», «Тыль Уленшпігель»).
У 1989 годзе атрымаў ганаровае званне «Заслужаны артыст Беларусі».