Эдуард Адамавіч Марцінчык
Беларускі архітэктар.
Нарадзіўся 02.01.1955 у Грамках (цяпер – Шчучынскі раён).
У 1972 годзе скончыў Гродзенскую школу-інтэрнат.
У 1977 годзе скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага
інжынерна-будаўнічага інстытута.
Працаваў архітэктарам у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект».
Служыў у войску (1977-1979).
У 1979-1993 гадах – на праектнай працы ў інстытуце «Гроднасельбудпраект».
З 1993 года – кіраўнік групы, кіраўнік праектнай майстэрні №1 у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект».
Сябра беларускага Саюза архітэктараў з 1994 года.